Справа 1939 г. “Следства ў НКВД. Анатомія і фізіялогія”



Напрыканцы 1938 года ў цэнтральных савецкіх газетах з’явіліся артыкулы “пра парушэнне законнасці ў НКВД”. Разам з артыкуламі публікаваліся і “лісты працоўных” прыблізна такога зместу: маўляў, пасля незаконнага арышту з мяне здзекваліся асобныя несумленныя чэкісты. Але дзякуючы клопату Камуністычнай партыі і асабіста таварыша Сталіна іншыя чэкісты, крышталёва сумленныя, ва ўсім разабраліся і мяне выпусцілі, а несумленных пакаралі.

За дваццаць адзін год савецкай улады гэта было першае афіцыйнае вызнанне таго, што  савецкія чэкісты таксама могуць памыляцца і нават катаваць бязвінных людзей.

Дакументы архіваў былога КГБ сведчаць: пагрозы, катаванні і здзекі былі далёка не “адзінкавымі выпадкамі”.

* * *

Прычына з’яўлення ў газетах “скаргаў абураных працоўных на асобныя недахопы ў дзейнасці НКВД” палягала не ў жаданні аднавіць справядлівасць, як нехта можа падумаць.

На Лубянцы толькі што змяніўся наркам – на месца Мікалая Іванавіча Яжова прыйшоў Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя. Першачарговай мэтай таварыша Берыі і стала знішчэнне “клану Яжова”. А для гэтага трэба было падабраць жалазебетонны кампрамат на яжоўскія кадры. У якасці кампрамату Лаўрэнцій Паўлавіч і выкарыстаў “парушэнне сацыялістычнай законнасці”.

Тым больш, што адшукаць такі кампрамат было нескладана: здзекі і пагрозы падчас следства ў эпоху Яжова было сістэмным ва ўсіх без выключэння тэрытарыяльных Упраўленнях НКВД.

ИЗ ПИСЬМА ШУСТИК-СПИЧГЛАЗ

Председателю Совнаркома тов. В. М. Молотову и Народному Комиссару Внутренних дел НКВД Л. П. Берии

(…)

Вячеслав Михайлович! Выбитые во время предварительного следствия зубы (подсудимый Свирский), вырванные клоки волос из головы и лопнувшие от побоев перепонки в ушах (подсудимый Чопик), лопнувшие жилы в ногах от стояния в каменном мешке (подсудимый Шумлянский), выкрученные в плечах руки, избиения до полусмерти, после чего на носилках отнесли в машину и в бесчувственном состоянии отвезли в камеру, где отливали водой и через 24 часа снова везли на допрос и побои (подсудимые Шустик и Сосновский). Этот жуткий перечень можно было бы значительно продлить.

(…)

Таким путем обвиняемых заставляли подписывать выдвинутые против них обвинения.

(…)

Ліст прадавачкі Шусцік-Спічглаз, абуранай арыштам і катаваннем мужа, быў адным з тысяч аналагічных лістоў, адпраўленых савецкімі грамадзянамі і грамадзянкамі ў Маскву. На абсалютную большасць лістоў, напісаных на імя наркама НКВД Яжова, ніякага адказу савецкія грамадзяне не атрымалі. Больш за тое – некаторыя і самі былі арыштаваныя “за паклёп на савецкіх чакістаў”.

Але Шусцік-Спічглаз пашэнціла: у той момант, калі гэты ліст прыйшоў у Маскву, таварыша Яжова ўжо знялі з пасады наркама НКВД, але ён яшчэ заставаўся ўплывовым чальцом ЦК партыі. Таварышу Беріі вельмі хацелася выкапаць магілу для таварыша Яжова. Для праверкі “фактаў парушэння сацыялістычнай законнасці” з ліста Шусцік-Спічглаз, а таксама іншых, аналагічных лістоў, былі арганізаваныя суворыя праверкі.

ИЗ ВЫПИСКИ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ УРИНЦЕВА ХАИМА ЗЕЛЬМАНОВИЧА от 25. 08. 1939 г.

(…)

Точно числа не помню, примерно 23 или 24, меня всю ночь избивал Железняк, а часа в 3-4 утра зашел другой следователь, Майструк. Майструк спросил, не даю ли я показания и получив ответ от Железняка, что показаний не даю, стали меня избивать вдвоем. При этом избиении я дважды терял сознание, меня обливали водой и приводили в сознание. После этого мне давали ручку, чтобы я писал показания, но писать я не был в силах, и меня отправили в камеру. Из кабинета, где меня допрашивали, или вернее, избивали, Железняк сопровождал меня по коридору, чтобы передать конвоиру и по дороге все время сзади бил меня носком своего сапога по телу»

ИЗ ВЫПИСКИ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ ЛИПМАНА АРОНА ЯКОВЛЕВИЧА от 20. 10. 1939 г.

(…)

В день моего ареста 21 мая меня вызвал следователь Фукс, который запомнил анкету. В этот момент зашел Майструк, который в присутствии Фукса предложил мне дать показания о своей контрреволюционной деятельности, а то будут меня сильно бить, притом Майструк предложил мне выбрать одну из трех организаций: сионистскую, бундовскую и “Пуам”. Следствие по моему делу вели Майструк и Решетилов (…) сразу же начали меня избивать. Били они меня кулаками по голове, по телу до того, что у меня хлынула кровь из горла и носа (…) Когда я пытался что-либо сказать в свою защиту, то каждое слово сопровождалось побоями (…) Майструк и Решетилов требовали, чтобы я им показал, кто меня завербовал, кого я завербовал и участником какой к-р организации я состою (…)

Як і мае быць, высокія маскоўскія камісіі адразу арыштоўвалі усіх парушальнікаў сацыялістычнай законнасці. Невядома, ці збівалі тых арыштаваных чэкістаў падчас допытаў (хутчэй за ўсё, збівалі), але сведчанні яны далі акурат такія, якія ад іх і патрабаваліся – на “ворага народа Яжова”.

ИЗ ВЫПИСКИ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО МАЙСТРУКА ВЛАДИМИРА ФЁДОРОВИЧА от 28. 02. 1940 г.

(…)

Во время допросов арестованных я действовал строго согласно оперативным приказам, ориентировкам и указаниям, поступившим от врага народа Ежова (…) Я не знал, что Ежов является врагом народа. Конечно, я очень виноват перед партией, правительством и соввластью, однако я работал на службе Государственной безопасности день и ночь, горел на работе, не щадил здоровья. Готов понести за свои просчеты заслуженное наказание, однако считаю, что врагом народа меня называть нельзя

(…)

А далей пачалося самае цікавае…

Згодна з дырэктывамі Лубянкі, кожнае тэрытарыяльнае Упраўленне НКВД мусіла штомесяц арыштоўваць пэўную колькасць “ворагаў народа” загадзя вызначанай катэгорыі –  трацкістаў, нацыяналістаў, шкоднікаў, шпегаў і гэтак далей.

Колькасць чэкістаў, прызначаных для арышту ў якасці “парушальнікаў сацыялістычнай законнасці”, таксама ўпісвалася ў гэтыя планы. Аднак падчас барацьбы з “кланам Яжова” чакістаў тых заарыштавалі куды больш, чым можна было асудзіць, а таму некаторых нават давялося выпускаць і аднаўляць на працы…

ИЗ ПОСТАНОВЛЕНИЯ ОТ 18. 09. 1941 г. О ПРЕКРАЩЕНИИ ДЕЛА

«Утверждаю». Зам. начальника НКВД Новосибирской области капитан Госбезопасности Плесцов.

Постановил:

Следдело № 147285 по обвинению Ширина Лазаря Наумовича, Пришивцына Антона Яковлевича, Данилейко Георгия Петровича, Майструка Владимира Федеровича и Бутенко Николая Степановича в силу ст. 204 п. «б» РСФСР производством прекратить. Обвиняемых Ширина Л.Н., Пришивцына А.Я., Данилейко Г.П. из-под стражи освободить, а в отношении Майструка В.Ф. и Бутенко Н.С. отменить подписку о невыезде. ст. следователь НКВД УССР мл. лейтенант госбезопасности (Губенко)

Чэкіст Майструк, які па-садысцку катаваў арыштаваных, быў адноўлены ў “органах”, дзе і даслужыў да 1954 года. У 1948 годзе ён атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга “за барацьбу з нацыяналістычным падполлем”.  Заслужаны ветэран вайны і ардэнаносец Уладзімір Фёдаравіч Майструк памёр у 1976 годзе, у званні адстаўнога палкоўніка КГБ.

Што тычыцца здзекаў і катаванняў, распрацаваных у НКВД, то яны нікуды не зніклі ані ў саракавыя, ані ў пяцідзесятыя, ані ў шасцідзесятыя, ані ў пазнейшыя часы. Арсенал тых здзекаў увесь час пашыраўся і ўдасканальваўся. Шмат якія здабыткі чэкістаў часоў “жалезнага наркама НКВД” Мікалая Іванавіча Яжова і зараз паспяхова ўжываюцца ў структурах КГБ, МУС, турмах і ў войску.

[Not a valid template]

* * *

У  наступнай перадачы вы дазнаецеся пра расізм, які за часамі “развітога сацыялізма” панаваў у СССР не ў меншай ступені, чым у якіх краінах гнілога капіталістычнага замежжа.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 371