Магіла Камілы Марцінкевіч на Бернардынскіх могілках у Вільні
Каміла Марцінкевіч (па мужу Асіповіч), дачка заснавальніка беларускай нацыянальнай драматургіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, удзельніца паўстання 1863 года пахавана ў Вільні на Бернардынскіх могілках.
У Камілы Марцінкевіч і яе мужа доктара Казіміра Асіповіча – адзін помнік на дваіх.
Магіла Камілы Марцінкевіч (Асіповіч) на Бернардынскіх могілках у Вільні на Зарэччы (Ужупіс) 1 лістапала 2017, Дзень Усіх Святых.
Магіла была знойдзеная, дзякуючы Людвіцы Кардзіс, дырэктарцы Беларускага музею ў Вільні.
Беларускае Радыё Рацыя