У Беларускага ПЭН-цэнтра будзе новы старшыня



Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч пакідае пасаду пасля 8 гадоў працы.

– Агульныя беларускія тэндэнцыі такія, што хоць хтосьці павінен сыходзіць. Шмат кіраўнікоў ад самых верхніх у нас доўга сядзяць. Мне нядаўна сказалі, што я позна сыходжу. Два гады таму было такое перацягванне коўдры. Я сыходзіў. Калегі ўгаворвалі застацца, і я застаўся. І шкадую, бо была паласа нейкіх скандалаў, непаразуменняў, яшчэ чагосьці.

Згодна са статутам ПЭН-цэнтра Хадановіч мае магчымасць выставіць сваю кандыдатуру яшчэ раз, аднак спасылаецца на стому.

– У мяне была нейкая ілюзія, што з калегамі вы робіце нейкія добрыя справы. Усе адразу гэта ацэняць, пацягнуцца. Напрыклад, не хапала незалежных узнагародаў і прміяў. І раптам высветлілася, што пакрыўджаных больш, чым задаволеных. А Хадановіч нікуды ў прынцыпе не дзенецца. Я думаю, што я буду што-небудзь спрабаваць прыдумляць. Не абавязкова, па-мойму, для гэтага быць старшынём ПЭНа.

Імя новага кіраўніка Беларускага ПЭН-цэнтра стане вядомае ў бліжэйшую нядзелю, 5 лістапада, калі арганізацыя зладзіць чарговы сход.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск