Гарадзенцам распавядуць пра Сэксуальную рэвалюцыю



Гарадзенская незалежная прастора “Цудоўня” запрашае 3 лістапада на сустрэчу з аўтарам кнігі „Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929” Аляксандрам Гужалоўскім. У сваёй кнізе, якую можна будзе набыць на сустрэчы,  гісторык распавёў пра радыкальня змены ў сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 года.

Пра кнігу і будучую сустрэчу распавядае сузаснавальніца  “Цудоўні” Надзея Несцяровіч-Вішнеўская:

– Мы зараз рэальна вельмі мала ведаем пра тое, што было з сямейнымі і шлюбнымі адносінамі ў СССР. Мы ведаем, што “сэкса не было”. Але так было насамрэч не заўжды. Бо ў першае дзесяцігоддзе камунітсты ставілі вельмі шмат сацыяльных эксперыментаў. Пачатак савецкай улады характэрызуецца наадварот поўнай уседазволенасцю, якую нам цяжка нават уявіць. Усе гэтыя змены дастаткова цікава адбіваліся на нашым грамадстве. Гэтая кніга пісалася на аснове архіўных сведчанняў. Канкрэтна пра Беларусь, пра тое, што было ў нас.

Кніга „Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі 1917-1929” – стала першым даследваннем на гэту тэму ў Беларусі. Сустрэча з Аляксандрам Гужалоўскім ў “Цудоўні” распачнецца 3 лістапада ў 18.30.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня