Суд арыштаваў васьмярых членаў адхіленага ўрада Каталоніі



Нацыянальная судовая калегія Іспаніі прыняла рашэнне аб арышце васьмярых чальцоў урада Каталоніі, які быў адхілены ад улады пасля абвяшчэння незалежнасці. У іх ліку – былы віцэ-прэзідэнт рэгіёну Урыёл Жункерас.

На пасяджэнне суда ў Мадрыдзе прыйшло дзевяць членаў каталонскага ўрада, з іх восем былі змешчаныя пад арышт без права на выхад пад заклад.

Арыштаваных міністраў абвінавачваюць у бунце, мецяжы і растраце дзяржаўных сродкаў.

Яшчэ аднаго былога члена ўрада Санці Вілу, які кіруе дэпартаментам па справах прадпрымальніцтва і навукі, пракуратура папрасіла пакінуць на волі пад заклад у 50 тыс. еўра. Віла падаў у адстаўку яшчэ да абвяшчэння незалежнасці Каталоніі.

Рух „Нацыянальная асамблея Каталоніі” ужо заклікала грамадзян выйсці на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння суда.

Былы кіраўнік урада рэгіёну Карлес Пучдэмон і яшчэ чатыры члена ўрада на пасяджэнне суда не з’явіліся. Зараз яны знаходзяцца ў Бельгіі. Пракуратура Іспаніі запрасіла еўрапейскі ордэр на іх арышт.

Сам Пучдэмон на прэс-канферэнцыі ў Бруселі заявіў, што не мае намеру прасіць палітычнага прытулку ў бельгійскіх уладаў. Свой ад’езд з Іспаніі ён патлумачыў меркаваннямі „бяспекі і свабоды” і выказаў гатоўнасць вярнуцца, калі Мадрыд прадаставіць яму нейкія „гарантыі”.

27 кастрычніка парламент Каталоніі абвясціў незалежнасць Каталоніі ад Іспаніі. Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў рэзалюцыю незаконнай. У выніку ўлады Іспаніі ўжылі 155-ы артыкул канстытуцыі краіны і ўвялі ў аўтаномнай супольнасці прамое кіраванне, распусціўшы парламент і мясцовы ўрад.

bbc.com

Фота Reuters