Гісторык з Малеча ўдзельнічаў у стыпендыяльнай праграме ўраду Польшчы
Гісторык Алесь Кенда з Малеча вярнуўся з Польшчы пасля гадавога ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме ўраду Рэспублікі Польшча для маладых навукоўцаў. Ён лічыць, што гэта цудоўная магчымасць паглыбіць веды ў польскай мове, акунуцца ў заходняе навуковае асяроддзе і пазнаёміцца з культурай Польшчы.
З больш як 14 чалавек на гэтую праграму былі адабраны 4 чалавекі, кажа Алесь Кенда:
– Знайшоў гэтую праграму ў інтэрнэце. Падаў заяўку, рэзюмэ і неабходныя дакументы, спісак публікацый і так далей. Потым праходзіў суразмоўе ў Менску з прадстаўнікамі польскіх універсітэтаў. Суразмоўе праходзіла на трох мовах – беларускай, польскай і ангельскай.
Алесь Кенда падчас стажыроўкі напісаў і абараніў працу пра дэмаграфію малецкага ўніяцкага прыхода 18 стагоддзя. Гэтай тэмай ён займаўся шмат гадоў. Раней ён напісаў кнігу “Малецкая хроніка”. Пра гісторыю Малеча да савецкага перыяду. Цяпер навуковец далей працуе над гісторыяй сваёй малой радзімы. І вельмі ўдзячны Польшчы за магчымасць займацца навукай, стаўшы на ступеньку вышэй.
Беларускае Радыё Рацыя