Сяргей Драздоўскі: Дзяржаве трэба змяніць стаўленне да інвалідаў



Галоўным прызваннем для інваліда-вазочніка, каардынатара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага, стала  абарона не толькі сваіх інтарэсаў, але і інтарэсаў іншых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Ён лічыць, што дзяржаве трэба змяніць стаўленне да інвалідаў як да хворых людзей, кажа Сяргей Драздоўскі:

– Праблема нашага заканадаўства палягае на тым, што яно працягвае медычны погляд на інвалідаў, то бок, яны хворыя. Гэта значыць, я для дзяржавы ніхто, мой голас – нішто. І для мяне гэта, канешне, праблема. Трэба прымусіць наш урад разглядаць праблему аховы здароўя і праблему сацыяльнай бяспекі не праз свае ўстановы, а праз канкрэтнага чалавека. І даць чалавеку магчымасці, каб ён сам мог вырашаць свае праблемы.

Сяргей Лазоўскі — інжынер і юрыст паводле адукацыі.  У 2004 годзе Драздоўскі балатаваўся на мясцовых выбарах. Але не прапусцілі. У 2016 годзе Сяргей стаў Праваабаронцам года.

Ён гатовы дапамагаць усім, хто да яго звернецца.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.