Справа 1971-75 г. “Расізм па-савецку”



За часамі позняга СССР часопісы і газеты рэгулярна друкавалі карыкатуры на заакіянскіх расістаў. Сюжэты былі прыблізна такія: “ку-клус-кланавец лінчуе негра”, “паліцыянты збіваюць цемнашкурых, якія змагаюцца за свае правы” ці “злосныя расісты забараняюць чорнаму дзіцёнку хадзіць у школу”.

У СССР, згодна тым жа савецкім газетам, ніякага расізму не было, а панаваў выключна сацыялістычны інтэрнацыяналізм, пры якім людзі ўсіх нацыянальнасцяў і рас дэманстравалі выключную салідарнасць, узаемадапамогу і бескарыслівае сяброўства.

Але расізм у Савецкім Саюзе ўсё ж быў. І не проста быў, а квітнеў, і прытым – не толькі на бытавым узроўні. Праўда, пісаць пра гэта савецкім газетам катэгарычна забаранялася…

* * *

Яшчэ ў 1971 годзе афрыканскія студэнты, якія вучыліся ў Менску, Кіеве, Харкаве і Маскве, напісалі ліст на радыястанцыю Бі-Бі-Сі:

ИЗ ПИСЬМА АФРИКАНСКИХ СТУДЕНТОВ

(…)

Здесь много хулиганов, которые избивают черных студентов (особенно во время вечеров), если те хотят погулять с белой женщиной или девушкой.

Советское правительство не может отрицать этого, так как хулиганам оказывает поддержку полиция. Неоднократно имели место случаи, когда полиция арестовала девушек, которые находились в комнатах африканских студентов. Они оскорбляют этих девушек и многих из них уволили с работы.

Во многих институтах и университетах девушек исключали только за то, что они вступали в контакты с черными студентами. За март и начало апреля только в институте народного хозяйства, например, произошло шесть столкновений между полицией и африканскими студентами, вызванных дискриминаций.

Мы надеемся, что “Би-Би-Си” на нашей стороне и согласитесь с нами, что в сложившейся обстановке нам опасно поставить свои фамилии под данным письмом.

Группа африканских студентов

8 апреля 1971 года

Мала хто ведае, што ў Савецкім Саюзе ўся папяровая карэспандэнцыя, якая ішла за мяжу (а ў шэрагу выпадкаў і ўсярэдзіне СССР) перлюстравалася КГБ. А ўжо калі на капэрце было напісана “Лондан, Бі-Бі-Сі”, то можна было нават не сумнявацца: са зместам ліста абавязкова азнаёмяцца людзі з гарачымі сэрцамі і халоднымі галовамі.

Вылічыць аўтараў ліста было справай тэхнікі. Іх па адным выклікалі да намесніка рэктара па працы з замежнымі студэнтамі адпаведнага ВНУ (звычайна гэта былі людзі, павязаныя з КГБ) і ў ненавязлівай форме тлумачылі, што ніякай дыскрымінацыі цёмнашкурых у СССР няма, а вось за паклёп на савецкую ўладу можна адказаць па ўсёй суворасці савеціх законаў. Пры гэтым ніхто з КГБ нават не задаўся пытаннем: а чаму гэта афрыканцы скардзяцца на расавую дыскрымінацыю не ў савецкія органы ўлады, а на “варожы голас” Бі-Бі-Сі, офіс якой акурат і знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, у якой (калі верыць савецкай прапагандзе) пануюць агалцелы расізм і пячорная дыскрымінацыя?

Як бы то ні было, але ніякіх высноваў наконт расізму, які сапраўды квітнеў у СССР, савецкая ўлада не зрабіла.

Тым часам дыскрымінацыя чарнаскурых у СССР пашыралася.

Людзі, якія студыявалі ў тым жа Беларускім Дзяржаўным Універсітэце, Беларускім Інстытуце Народнай Гаспадаркі і ў Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі ў сямідзесятыя – напачатку васьмідзесятых, напэўна, памятаюць, з якімі праблемамі сутыкаліся афрыканскія студэнты ў побыце. У пунктах пракату бытавой тэхнікі ім сістэмна адмаўлялі ў рэнце лядоўняў і пральных машын. У чыгуначных касах для афрыканцаў заўсёды “не было квіткоў”, прытым найчасцей замежнікі сутыкаліся з гэтым пры спробе купіць квіток на цягнік “Берасце-Берлін”. Дый на дыскатэках афрыканец мог нарвацца на агрэсію з боку мясцовых гопнікаў, прытым міліцыя заўсёды станавілася на бок апошніх.

У 1975 годзе ў студэнтаў з дружалюбных дзяржаваў Афрыкі скончылася трыванне…

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

26 ноября 1975 г.

(…)

Направляем копию т. н. «декларации», врученной 25 ноября африканскими студентами заместителю министра высшего и среднего специального образования (…) тов. Колосовой Е. А.

(…)

ИЗ ДЕКЛАРАЦИИ АФРИКАНСКИХ СТУДЕНТОВ

(…)

После многолетнего опыта мы, африканские студенты, намерены разъяснить условия, при которых мы живем в Советском Союзе (…)

Эти условия не позволяют нам нормально учиться, ставят под угрозу нашу жизнь и могут вызвать дальнейшие серьезные последстия.

Много африканцев было убито. Сомалийский гражданин в Харькове, гражданин Кении в 1969-70 годах.

(…)

Посягательство на быт и достоинство черной расы уже вошло в быт как нормальное явление. Африканцы часто являются объектом различных видов расовой дискриминации в обществе, на улицах, в магазинах, в университетах и во многих местах, которые они посещают.

Все это позволяет нам сделать вывод о том, что в СССР существует определенный антиафриканский расизм

(…)

У Дэкларацыі афрыканскіх студэнтаў дасталася нават тэлевізійнай перадачы “Клуб кінавандраўнікоў”, якую так любілі савецкія грамадзяне:

ИЗ ДЕКЛАРАЦИИ АФРИКАНСКИХ СТУДЕНТОВ

(…)

Телевизионные сообщения в СССР – как «Клуб кинопутешественников», журнал «Вокруг света», позорят африканского человека в своей Африке.

(…)

Распространялись слухи: мы вам помогаем, вы кушаете наш хлеб, вы занимаете места наших детей в вузах, все это приведет к расколу между советскими гражданами и африканским народом.

Няма, праўда, пэўнасці, што адцэнзураваныя да празрыстасці савецкія медыа адкрытым тэкстам распаўсюджвалі чуткі пра тое, што “афрыканцы ядуць савецкі хлеб”. Хутчэй за ўсё, падобныя настроі ўзнікалі ў СССР і па-за праглядам папулярнай тэлевандроўкі.

Але ж з прычыны татальнай закрытасці савецкага грамадства, пра Афрыку і афрыканцаў у СССР цыркулявалі абсалютна дзікія чуткі. Частка якіх і прыводзіцца ў Дэкларацыі:

ИЗ ДЕКЛАРАЦИИ АФРИКАНСКИХ СТУДЕНТОВ

(…)

Неприятные разговоры встречаются в отрядах, в поездах, в столовых, в интерклубах для студентов, на вечерах, в общежитиях и так далее.

В Африке существуют ли дома?

В Африке – живут женщины?

В Африке есть напитки или фрукты?

У вас хлеб есть?

Одежда есть?

У африканских государств есть правительство?

Армии есть?

Дэкларацыя”, падпісаная колькі сотнямі афрыканцаў, ніяк не змяніла сітуацыю з расізмам у СССР. З Міністэрства вышэйшай і спецыяльнай сярэдняй адукацыі тым студэнтам проста не адказалі. А “падпісантаў” абвесцілі “распаўсюднікамі паклёпніцкай інфармацыі на інтэрнацыянальную палітыку Савецкага Саюза”. Некаторых павыключалі з ВНУ і выслалі дахаты, а астатніх сувора папярэдзілі, што выключэнне з універсітэта – не самае страшнае, што іх можа напаткаць.

Расізм нікуды не падзеўся і ў постсавецкай Беларусі. У 2003 годзе студэнты-замежнікі з Беларускага дзяржаўнага медыцынскага інстытута зладзілі ў Менску акцыю пратэста супраць нападаў на расавай глебе і бяздзейнасці міліцыі.

Але вялікага розгаласу тая пратэстная акцыя не атрымалі.

* * *

Наступным разам вы дазнаецеся, як паводзілі сябе на допытах тыя чэкісты, якіх вызнавалі “ворагамі народа”.

      

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 202