„Бардаўская восень – 2017”: другі дзень



На Беласточчыне працягваецца XIV Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень – 2017». Завяршыўся другі дзень фэсту.

Заўтра фестываль працягнецца ў Беластоку. 

Расклад:

5 лістапада 2017 г. (нядзеля)

15.00 Беласток – Кафэ „Фама”

Канцэрт лаўрэата

Узнагароды Grand Prix

Канцэрт зорак:

 Праект «Hostel» Андруся Такінданга і Аляксандра Ясінскага

 NaviBand

****

Апошнім ў другі фестывальны дзень на сцэну Бельскага дома культуры выйшаў гурт 

NaviBand.

Выступіў Алесь Камоцкі.

Алесь Камоцкі

Перад перапынкам выступілі Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі. З песнямі з новага сумеснага альбому на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. 

\

Сяржук Доўгушаў

Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі

Выступіў гурт „Пэрцэпцыя”

Журы конкурснай часткі фестывалю «Бардаўская восень – 2017» падвяло вынікі ўчорашняга выступу канкурсантаў.

Гран-пры фестывалю атрымаў дуэт «Чачэрская лютня».

Прыз Беларускага Радыё Рацыя — гурт з Украіны «Колір».

Узнагароду «Бельскай кааліцыі» падзялілі ўдзельніцы „Бардаўскай восені” з Падляшша Анна Бяляўская і Кацярына Хмур.

Кацярына Хмур атрымала таксама прыз ад публікі.

Прыз журы — гурт Helios.

 

гурт „Колір”

дуэт „Чачэрская лютня”

 

[Not a valid template]

 Анна Бяляўская і Кацярына Хмур

гурт Helios

Праграма сённяшняга дня:

4 лістапада 2017 г. (субота)

18.00 Бельск-Падляшскі – Бельскі Дом Культуры

Канцэрт лаўрэатаў конкурсу

Канцэрт зорак:

 Пэрцэпцыя

 Дуэт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага

 Алесь Камоцкі

 NAVI BAND

Як прайшоў першы дзень фестывалю чытайце тут

Беларускае Радыё Рацыя

фота: Давід Гайко