Алея славутых землякоў у Глыбокім
Алея знакамітых землякоў у Глыбокім можа служыць добрым прыкладам для ўсіх гарадоў Беларусі. Шпацыруючы па цэнтры старога Глыбокага, можна ўбачыць дзясятак бронзавых бюстаў, у якіх ушанаваныя славутыя нараджэнцы гэтага рэгіёна Беларусі: паэт Алесь Дубровіч, мастак Язэп Драздовіч, мовазнавец і грамадскі дзеяч Вацлаў Ластоўскі, заснавальнік беларускага тэатру Ігнат Буйніцкі, авіяканструктар Павел Сухі ды іншыя.
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара