У ДТЗ загінула пяць чалавек і адзін шпіталізаваны



Следчыя працуюць на месцы дарожна-транспартнага здарэння ў Гарадоцкім раёне, дзе загінула пяць чалавек і адзін шпіталізаваны. 5 лістапада каля 22.40 у дзяжурную частку ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама паступіла паведамленне аб тым, што на 19-м км аўтадарогі М8 каля вёскі Дрожакі легкавы аўтамабіль Volvo S40 урэзаўся ў дрэва, яго разарвала на дзве часткі.

На месца аварыі неадкладна прыбылі следчыя УСК па Віцебскай вобласці, а таксама следчыя цэнтральнага апарату ведамства. Узбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.317 КК Беларусі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль Volvo S40 рухаўся ў напрамку г.п. Езерышча. У салоне аўтамабіля знаходзілася шэсць чалавек: чацвёра мужчын (жыхары Езерышча) і дзве жанчыны (жыхаркі адной з вёсак Гарадоцкага раёна).

23-гадовы, 24-гадовы, 26-гадовы, 30-гадовы мужчыны і 19-гадовая дзяўчына загінулі на месцы аварыі. 21-гадовая дзяўчына з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя, дзе ёй аказваецца медыцынская дапамога.

belta.by

Фота УСК па Віцебскай вобласці