Аналітыкі Bloomberg адзначаюць, што рост нафтавых катыровак працягваецца на фоне праведзеных у Саудаўскай Аравіі арыштаў шэрагу членаў каралеўскай сям’і, сярод якіх апынуўся і сябра праўлення нафтавай кампаніі Saudi Aramco, былы кіраўнік Міністэрства фінансаў каралеўства Ібрагім аль-Асаф.
На думку экспертаў, серыя арыштаў закліканая ўмацаваць становішча наследнага прынца Саудаўскай Аравіі Мухамеда бен Сальмана, які вядомы як прыхільнік скарачэння квот Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты.