У Крамлі пракаментавалі магчымы разрыў дыпадносін Расеі і Украіны



У Крамлі лічаць пытанне аб разрыве дыпламатычных адносінаў Масквы і Кіева суверэннай справай Украіны, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

Пры гэтым, паводле яго слоў, калі Кіеў пойдзе на гэты крок, то пацерпяць інтарэсы ўкраінцаў і расейцаў.

„На Украіне ў апошнія гады прымалася нямала рашэнняў, якія мелі самыя негатыўныя наступствы для ўрэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе краіны. Напэўна, калі такое рашэнне будзе прынята на гэты раз, то гэта дадаткова ўскладніць сітуацыю”, – сказаў Пяскоў журналістам.

Пяскова таксама спыталі аб тым, хто ў выпадку прыняцця Кіевам такога рашэння мог бы стаць міжнародным пасярэднікам паміж Расеяй і Украінай. „Гіпатэтычныя развагі наўрад ці дарэчныя”, – адказаў ён.

Раней дэпутат Вярхоўнай рады Іван Віннік унёс папраўку ў закон аб рэінтэграцыі Данбаса, якая мае на ўвазе разрыў афіцыйных дыпламатычных адносін дзвюх краін.

Па словах крыніц выдання, большасць парламентарыяў падтрымаюць дакумент. Яго разгледзяць 16 лістапада ў другім чытанні. У выпадку прыняцця закона прадстаўляць інтарэсы Украіны ў Расеі, хутчэй за ўсё, будуць Беларусь або Швейцарыя.

На думку Вінніка, Кіеў павінен зафіксаваць разрыў стасункаў з Масквой на заканадаўчым узроўні, бо фактычна яны ўжо разарваныя. Акрамя таго, Расея ў законе аб рэінтэграцыі будзе названа краінай-агрэсарам.

Дыпламатычныя адносіны паміж Расейскай Федэрацыяй і Украінай былі ўсталяваныя 14 лютага 1992 года. У 2014 годзе Масква і Кіеў адклікалі сваіх паслоў. Дыпмісію на Украіне цяпер ўзначальвае часовы павераны Аляксандр Лукашык.

ria.ru