У Саках ушанавалі памяць святога Дзмітрыя Салунскага
Сёння, 8 лістапада, царква ўспамінае вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага. Своеасаблівы культ гэтага святога, які нарадзіўся каля 285 г. у грэчэскім горадзе Солунь, – зараз Салонікі, на цяперашнюю тэрыторыю Падляшша прыбыў з місіяй св.св. Кірыла і Мяфодзія ў ІХ ст.
“Невыпадкова ў Саках пабудаваная царква ў гонар Дзмітрыя Салунскага, а затым і манастыр,” – паясняе настаяцель Дзмітрыеўскага манастыра ў Саках архімандрыт Цімафей:
– Культ святога Дзмітрыя звязаны з цудоўным выратаваннем аднаго з жыхароў таго сяла, які трапіў у палон да туркаў. Яму з’явіўся святы Дзмітрый, які сказаў, што дошка, якою закрываюць печ, – гэта ягоная ікона. Трэба яе забраць. І ўзяўшы гэтую ікону, раніцай мужчына прачнуўся і ўбачыў, што ён у сваім сяле. Мы верым, што ікона, якая знаходзіцца ў нашым храме, гэта тая самая ікона.
На 22 лістапада прыпадае дзень памяці св. Нэктарыя. У яго гонар – хатняя манастырская царква. Святкаванні пачнуцца з вечара 21 лістапада. На час свята прыбудуць у манастыр мошчы св. Нэктарыя.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара