„Цмокі” пераламалі непрыемную традыцыю



Позна ўвечары 8 лістапада баскетбалісты менскіх „Цмокаў” пераламалі непрыемную для сябе завядзёнку – прайграваць матчы ў заключнай чвэрці. На гэты раз каманда Аляксандра Круцікава гасцявала ў Бельгіі ў лідара групы адборавага раўнду Кубку ФІБА – клуба „Шарлеруа”. Чэмпіён Беларусі перамог з лікам 82:78. На гэты раз „Цмокі” прайгралі першы перыяд, але далей адыграліся і на вялікі перапынак пайшлі пры ліку 42:35 на сваю карысць.

У другой палове матчу каманда з Беларусі ўтрымала сваю перавагу. Найбольш выніковым у складзе „Цмокаў” стаў Аляксандр Кудраўцаў, на рахунку якога 18 ачкоў. Легіянеры басняк Філіп Адамавіч і амерыканец Дэвід Сэдлер набралі па 15, Аляксандр Семянюк – 10.

Турнірнае становішча ў квартэце спаборнікаў „F” пасля чатырох тураў такое: „Шарлеруа” — 7  ачкоў, „Альба” (Венгрыя) — 6, „Цмокі” — 6, „Бней Герцлія” (Израіль) — 5. Кожнаму засталося згуляць яшчэ па 2 матчы.

Беларускае Радыё Рацыя