Праваабаронцаў непакоіць змяншэнне ўвагі да парушэння правоў чалавека ў Беларусі
Беларускіх праваабаронцаў непакоіць змяншэнне ўвагі да парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
Жаданне Еўропы адарваць Лукашэнку ад Масквы дазваляе еўрапейцам закрываць вочы на рэпрэсіі ў Беларусі. Але не ўсё так песімістычна, лічыць Саша Кулаева, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека:
— Дапусцім вось гэты абсалютна фіктыўны з усіх гледзішчаў „менскі працэс”. І з гледзішча міру, які ён мае прынесці Украіне, але не прыносіць. І з гледзішча таго, што не такі ён і «менскі», бо гэта чыста геаграфічны момант сустрэчы. Але, тым не менш, ён прыцягнуў увагу да Беларусі, шмат хто зацікавіўся, што ж гэта за краіна такая, у якой усё гэта адбываецца. Фраза пра апошнюю дыктатуру Еўропу цяпер гучыць радзей.
Паводле Сашы Кулаевай, свет не стаіць на месцы. І ў ім вялізныя выклікі і крызісы. У тым ліку і ў пытанні правоў чалавека. Праваабаронцам патрэбна адаптавацца да новых умоў і прывычнымі справаздачамі ўжо не абыдзешся. Тым не менш нічога лепшага, чым грамадзянская актыўнасць, мабілізацыя і салідарнасць свет нічога яшчэ не прыдумаў.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя