Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра



У залі Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачала працу выстава „Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра”. Яна знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй архітэктурна-археалагічных даследаванняў старажытных храмаў, а таксама з вынікамі іх сучаснага вывучэння сумеснай экспедыцыяй Полацкага дзяржаўнага універсітэта і Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург, Расея).

Сярод экспанатаў выставы некалькі ўнікальных археалагічных знаходак ХІІ ст.: пячаткі Еўфрасінні Полацкай, плінфа з чарцяжом старажытнага храма, драўляны разметкавы калок, а таксама разнастайныя будаўнічыя і дэкаратыўныя матэрыялы.

Выстава будзе працаваць да 10 траўня 2018 года.

[Not a valid template]

Фота Васіля Кроквы