Сярэдні рост заробкаў у бюджэтнай сферы з 1-га снежня складзе 7%



Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч 9 лістапада распавяла, каму з працаўнікоў бюджэтных арганізацый з 1 снежня павялічаць заробкі. 

Яна распавяла, што падняць заробкі прапанавалі работнікам:

– сферы сацыяльнага абслугоўвання, сацработнікам;

– работнікам культуры;

– бюджэтнікам з 1 па 17 разрады.

«У сярэднім рост заробкаў складзе каля 7%», – сказала міністр. Пра тое, што ў Беларусі з 1 снежня плануецца падвышэнне заробкаў нізкааплатнай катэгорыі работнікаў бюджэтнага сектара, раней заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. Адпаведны дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне. Гэта датычыцца ў першую чаргу нізкааплатных катэгорый работнікаў.

Раней у Федэрацыі прафсаюзаў паведамілі, што ў Беларусі кожны чацвёрты працаўнік арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту, – 27% – атрымлівае даплату да мінімальнай заработнай платы. Па дадзеных маніторынгу, у асноўным гэта тычыцца абслуговага персаналу – прыбіральшчыкаў памяшканняў, кладаўшчыкоў, гардэробшчыкаў, санітарак, малодшых медыцынскіх сясцёр, кухараў і іншых.

Пра неабходнасць падняць заробкі тым, хто сёння атрымлівае менш за мінімальную, казаў і намеснік прэм’ер-міністра нашай краіны Уладзімір Сямашка.

Сярэдні заробак работнікаў бюджэтных арганізацый у верасні вырас ўпершыню за апошнія тры месяцы. У верасні яны атрымлівалі 636 рублёў. Гэтая сума на 6%, або на 36,1 рубля, большы, чым у жніўні. Раней урад агучыў планы, што да канца гэтага года ў бюджэтных арганізацыях будуць зарабляць у сярэднім па 800 рублёў.

news.tut.by