Анатоль Мышкевіч хоча змяніць пустыр у мікрараёне Вішнявец



Грамадскі актывіст Анатоль Мышкевіч, што жыве ў мікрарёне Вішневец у Гародні, здаў у гарвыканкам больш за 200 подпісаў жыхароў гэтага мікрараёна. Актывіст патрабуе ад гарадскіх уладаў змены пустыра між дамамі на Індурскай Шашы ў Гародні,  дзе хлопец жыве больш за 20 год.

Пра сваю ініцыятыву распавядае Анатоль Мышкевіч:

– Я прапаную каля дамоў зрабіць дадатковыя паркавальныя месцы, таму што палова поля застаўлена машынамі. А другая палова проста пустуе. І я прапаную там пасадзіць дрэвы і зрабіць міні-сквер, бо зялёных зон у нас у Вішняўцы ўвогуле няма. Зрабіць дзіцячую і спартыўную пляцоўкі, таму што ўсе гавораць пра здаровы лад жыцця, але для гэтага нічога не робіцца.

Па словах актывіста, жыхары мікрараёна даўно хочуць зменаў на гэтым пустыры і таму актыўна падпісваліся за яго прапановы. Адказ на прапанову актывіст павінен атрымаць з гарвыканкама цягам бліжэйшых двух тыдняў.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня