75 гадоў Народнаму сходу Заходняй Беларусі



75 гадоў таму закончыўся ў Беластоку Народны сход Заходняй Беларусі. Напрыканцы кастрычніка 1939 года рашэннем дэлегатаў схода акупаваныя саветамі землі тагачаснай паўночна-ўсходняй Польшчы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Заходняя і ўсходняя часткі тэрыторый Беларусі аб’ядналіся ў адной дзяржаве, падпарадкаванай Савецкаму Саюзу. Паводле гісторыка прафесара ўніверсітэта ў Беластоку Яўгена Мірановіча, саветы ўжо з першага дня пачалі наладжваць сярод жыхароў гэтых тэрыторый свае парадкі.

Было прынята рашэнне правесці канфіскацыю маёмасці, якая належыла капіталістам, вялікім землеўладальнікам, касцёлам, цэрквам. Таксама Народны сход паклікаў уладу, якая фактычна ўжо існавала – райвыканкамы, аблвыканкамы. Фармальна было зацверджана, што прадстаўнікі народу прымаюць такую ўладу.

Тэрыторыі паўночна-ўсходняй Польшчы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР фармальна 2 лістапада 1939 года і засталіся ў яе межах да чэрвеня 1941 года, калі пачаўся напад Нямеччыны на Савецкі Саюз.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя