Сабраныя грошы на помнік Тадэвушу Касцюшку на радзіме



Два дні таму не хапала яшчэ 15% ад неабходнай сумы, што збіралася на платформе «Талака». Але калі тайбаксёр Віталь Гуркоў выставіў на аўкцыён у падтрымку кампаніі па зборы сродкаў свой пераможны шалік, справа пайшла значна шпарчэй. 

 

На гэты момант сабрана 17 505 рублёў — 100% сумы. Трэба адзначыць, што гэта значна больш, чым планавалася сабраць першапачаткова. Падчас кампаніі было вырашана, што скульптура нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША мусіць стаяць на п’едэстале. Гэта і пацягнула павелічэнне сумы, піша nn.by.

Фота: Эскіз помніка, які распрацаваў Гэнік Лойка