„Zubroffka” зноў без беларускага кіно



Конкурсная праграма фестывалю „Zubroffka” зноў застанецца без беларускіх рэжысёраў. Чарговы год запар у блоку „Okno na Wschód” міжнароднага фэстывалю кароткаметражнага кіно „Zubroffka” няма фільмаў з Беларусі. Стужкі не прайшлі адбор фестывалю.

Дырэктар кінафестывалю Мацей Рант кажа, што конкурс рабіўся дзеля таго, каб пазнаёміць з кіно суседзяў, але трапляюцца лепшыя: 

– У адборах стараемся быць аб’ектыўнымі нягледзячы на тое, што падтрымліваем кінематаграфістаў з Беларусі. На конкурс мы адбіраем найлепшыя працы і чакам праз год.  

Дырэктар фестывалю „Zubroffka” адзначае, што кінаконкурсы заўжды суб’ектыўныя:

– Такі адборачны камітэт выбірае фільмы праз сваё бачанне кіна. Мы так падбіраем журы, такім чынам, каб яеы пабдобна бачылі кіно. Кінематаграфісты, якія падавалі свае фільмы маюцб вялізныя шансы з’явіцца на іншых фестывалях.

У конкурсе „Okno na Wschód” можна будзе паглядзець фільмы з Расеі, Венгріі, Славакіі, Румыніі, Харватыі, Літвы і Грузіі – агулам пяць гадзін кароткаметражных фільмаў.

Фестываль „Zubroffka” пройдзе ў Беластоку з 6-га да 10-га снежня.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя