Зямля – сялянам! Калі?



Некалькі жыхароў вёскі Малыя Прылукі  Залескага сельвыканкама  Кобрыньскага раёна вырашылі публічна спытаць ўладу, калі нарэшце сялянам аддадуць зямлю, якую абяцалі аддаць яшчэ 100 гадоў таму. Вяскоўцы напісалі на чорным плакаце белымі вялікімі літарамі выраз, з якім бальшавікі прыйшлі да ўладыі: “Зямля – сялянам!” і дадалі пытанне: „калі?”

Кажа адзін з удзельнікаў запыту Сцяпан Дубчук:

– У сувязі з тым, што мясцовая адміністрацыя не хоча сялянам даваць зямлю для падсобнай гаспадаркі, мы выйшлі з асноўным лозунгам, з якім адбыўся Кастрычніцкі пераварот: “Зямля – сялянам!”

Паводле Сцяпана Дубчука, землі іх былога саўгаса, якія ўлады спустошылі, прадалі італьянцам. Карэнныя жыхары з продажу нічога не мелі. Хаця гэтая гаспадарка з прыходам савецкай улады атрымалася з іх абагуленай маёмасці.

Сам Дубчук займаецца садаводствам на трох гектарах зямлі, калісьці выдзеленых ў арэнду для маці. На просьбу выдзеліць яшчэ тры гектары менавіта яму, улада адказвае адмовай і напраўляе цяпер на паклон да італьянцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.