Страхавыя кампаніі павялічылі зборы



За студзень—верасень 2017 года ўзносы страхавых арганізацый Беларусі склалі 780,9 млн рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года яны выраслі на 5,3%, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Па добраахвотных відах страхавання ўзносы склалі 450,7 млн рублёў, што на 34,8 млн рублёў больш, чым у аналагічным перыядзе 2016 года.

Страхавыя ўзносы па абавязковых відах страхавання выраслі на 4,2 млн рублёў і склалі 330,2 млн рублёў.

Удзельная вага добраахвотных відаў страхавання ў агульнай суме страхавых узносаў складае 57,7% (за студзень—верасень 2016 года — 56,1%).

За студзень—верасень 2017 года выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння ў цэлым па рэспубліцы склалі 393,2 млн рублёў, што на 0,8 млн рублёў менш, чым у аналагічным перыядзе 2016 года. Узровень страхавых выплат у агульнай суме страхавых узносаў склаў 50,4% (за студзень-верасень 2016 года — 53,1%).

За студзень—верасень 2017 года страхавымі арганізацыямі пералічана ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды 94,8 млн рублёў (за студзень-верасень 2016 года — 87,4 млн рублёў), з іх 58,9 млн рублёў — падаткі і непадатковыя плацяжы ў бюджэт, 35,9 млн рублёў — плацяжы ў пазабюджэтныя фонды (за студзень-верасень 2016 года — 52,7 млн рублёў і 34,7 млн рублёў адпаведна).

БелаПАН