Урачыстасці ў гонар Язафата Кунцэвіча ў Супраслі



Літургічны ўспамін святапакутніка Язафата Кунцэвіча, архібіскупа Полацкага, прайшоў у Супраслі. Супрасльскі базыльянскі кляштар быў працягам развіцця ўсходняга манаскага жыцця, якое развіваў гэты святы ў Беларусі. Ягоныя рэліквіі доўгі час знаходзіліся на Падляшшы з-за пераследаў яго мошчаў маскоўскай уладай. У час вызвольнага паўстання 1863 года святы Язафат стаў нябесным патронам паўстанцаў. Таму культ Язафата моцна ўкаранёны ў гэтай зямлі.

На ўрачыстасці, якія правяла рыма-каталіцкая супольнасць і мясцовыя ўлады, была запрошана дэлегацыя ад Беларускай грэка-каталіцкай царквы, дзеля якой сваё жыццё ахвяраваў Язафат Кунцэвіч.  Асноўнае набажэнства з пакланеннямі да рэліквіяў святога Язафата прайшло ў рыма-каталіцкай царкве ў гонар Маці Божай каралевы польскай. У суседнім каталіцкім храме – Святой Тройцы – нядаўна падчас рэстаўрацыі былі знойдзены пад алтаром гэтыя рэліквіі. На завяршэнне мерапрыемства беларускія вернікі грэка-каталіцкай царквы спелі акафіст святапакутніку Язафату, а мясцовыя вернікі правялі  малітоўную працэсію па вуліцах Супрасля. Людзі клікалі: „Святы Язафаце, малі Бога за нас..”

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота і відэа аўтара