Грузія-Беларусь – 2:2



Футбольная зборная Беларусі правяла другі запар таварыскі матч. На гэты раз больш удала – у Грузіі каманда Ігара Крывушэнкі нарэшце перапыніла няўдалую серыю паразаў.

Матч у Кутаісі на стадыёне імя Рамаза Шэнгелія завяршыўся выніковай нічыёй 2:2. На 24-й хвіліне зборная Беларусі пасля голу Ігара Стасевіча выйшла наперад. На 35-й і 51-й двойчы вызначыліся гаспадары поля. Параўняў лік Павел Няхайчык, скарыстаўшыся пасам Ігара Стасевіча. Здарылася гэта на 66-й хвіліне.

Беларускае Радыё Рацыя