На ebay прадаецца рэдкі дакумент беларускай арганізацыі 1929 года
На інтэрнэт-аукцыёне прадаецца рэдкі дакумент малавядомай беларускай арганізацыі „Таварыства Помачы Люднасьці Беларускіх Земляў у Польшчы, пацярпеўшых ад няўраджаю”, якая была заснавана ў часы міжваеннай Польшчы ў Варшаве.
Прадавец з Эстоніі просіць за статут таварыства 80 даляраў ЗША.
[Not a valid template]
Таварыства дапамогі пацярпелым ад неўраджаю было заснавана ў 1929 годзе Беларускім сялянска-рабочым пасольскім клуб „Змаганне”. Праіснаваўшы ўсяго некалькі месяцаў ва ўмовах пастаяннага ўціску з боку польскіх уладаў арганізацыя была ліквідавана.
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя