Рух „За Свабоду” пра свой удзел у мясцовых выбарах
У сядзібе праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання Рух “За Свабоду” адбылася прэсавая канферэнцыя, прысвечаная яго ўдзелу ў мясцовых выбарах, а таксама прэзентацыя будучай выбарчай кампаніі “Мясцовую ўладу – пад кантроль грамадства”. У ёй бралі ўдзел старшыня Руху Юрась Губарэвіч, а таксама кандыдаты ў дэпутаты па менскіх акругах, сябры “За Свабоду” Мікіта Семяненка і Віктар Янчурэвіч.
– Не адбылося ніякіх зменаў у выбарчае заканадаўства, якія сведчылі б пра пэўны прагрэс. І наш прагноз: у склад саветаў першаснага ўзроўня – гэта раённыя і сельскія, пасялковыя саветы – можа быць прапушчана або патрапяць 25-30 прадстаўнікоў розных палітычных структураў. Гэта будзе сігнал перадусім да еўрапейскага партнёра. Гэта прынцыпова не змяняе сітуацыі, бо зноў не будзе сведчыць пра легітымнасць гэтых выбараў.
Як мяркуецца, выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца 18 лютага наступнага года. Рух “За Свабоду” выступіць як у складзе адзінага спісу правацэнтрысцкай кааліцыі, так і вылучыць па краіне 27 уласных кандыдатаў у дэпутаты сельскіх, раённых і абласных саветаў.
Падрабязней у далучаным файле.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск