У Мазыры аб’яўлены каранцін
Лісіца, якая напала на жыхароў Мазыра, была хворая на шаленства. У тых мікрараёнах горада, дзе быў заўважаны звер, аб’яўлены каранцін на 60 дзён, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».
Інцыдэнт адбыўся 12 лістапада. З-за нападу дзікага звера пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Усе яны былі шпіталізаваны. Напады лісіцы на мінакоў здарыліся ў раёне вуліц Першамайскай, Пралетарскай, Прамысловай, Савецкай.
У мікрараёнах горада, дзе была заўважаная ліса, абвешчаны двухмесячны каранцін.