Турэцкія інвестары плануюць пабудаваць у Беларусі птушкафабрыкі



Турэцкія інвестары плануюць пабудаваць у Беларусі птушкафабрыкі, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

„Нядаўна да нас прыязджалі прадстаўнікі турэцкага бізнесу, якія разглядалі тэрыторыі Капыльскага, Клецкага раёнаў па будаўніцтве птушкафабрык для вытворчасці мяса бройлераў. Ім неабходна тэрыторыя каля 30 тыс. га. Плануецца, што прадукцыя потым будзе пастаўляцца на экспарт”, – расказаў Леанід Заяц.

Таксама ёсць вялікі інтарэс з боку кітайскіх інвестараў. „Цяпер кітайская кампанія вывучае тэрыторыю Віцебскай вобласці – Сенненскі, Чашніцкі раёны, каб пабудаваць там малочнатаварныя комплексы з пагалоўем 40 тыс. Плануецца наладзіць вытворчасць малака, яго перапрацоўку на прадпрыемствах Віцебскай вобласці і пастаўку малочных прадуктаў на кітайскі рынак”, – адзначыў міністр.

belta.by