Беларускія баскетбалісткі перамаглі эстонскіх



Жаночая баскетбольная зборная Беларусі на сваёй пляцоўцы ўпэўнена адолела эстонскую дружыну – 80:63. Сустрэча адбылася ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы. 

Напомнім, што ў сваім першым паядынку беларускі перамаглі на выездзе каманду Польшчы, а Эстонія саступіла Турцыі.

У паядынку з эстонкамі каманда Наталлі Трафімавай пачаткова расцэньвалася як відавочны фаварыт. Сустрэча гэта толькі пацвердзіла. Пасля першай чвэрці Беларусь была наперадзе 23:18, пасля паловы гульні -43:32, пасля трэцяй – 65:50. Так што ў заключнай частцы матчу трэнеры маглі спакойна правяраць юных рэзервістак.

Зборная Беларусі выступала на гэты раз у такім складзе: Вікторыя Гаспер20 ачкоў, Тарасава — 15 + 4 перадачы, Сныціна — 13 + 5 падбораў + 4 пасы + 5 перахопаў, Папова — 9 + 7 падбораў, Верамеенка — 7 + 10 падбораў + 3 блокі, Рыцікава — 5, Ліхтаровіч — 4 + 5 пасоў, Зюзькова — 2 + 3 пер, Масько – 2, Брыч — 2, Голубева — 0. Беларусь з дзвюмя перамогамі выйшла ў лідары групы. Крыху пазней яе дагнала дружына Турцыі, якая разграміла польскую рэпрэзентацыю – 73:53.

Турцыя і Беларусь маюць зараз па 4 ачкі, Польшча і Эстонія – па 2.

Астатнія сустрэчы адборавага турніру пройдуць у наступным годзе. Беларускі 10 лютага прымуць у сябе дома турчанак, а 14 лютага таксама на сваёй арэне згуляюць з польскімі баскетбалісткамі. Два заключныя паядынкі зборная Беларусі правядзе на выездзе – 17 лістапада ў Эстоніі і 21 лістапада ў Турцыі. Беларускае Радыё Рацыя