„Цмокі” на ўзлёце



Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» упэўнена абыгралі ізраільскую каманду «Бней Герцлія» у хатнім паядынку групавой стадыі Кубка ФІБА-Еўропа з лікам 83:65. Найбольш ачкоў у складзе пераможцаў набраў амерыканец Дэвід Кравіш – 18. З улікам матчаў Кубка ФІБА-Еўропа і Адзінай лігі ВТБ гэта ўжо трэцяя запар перамога менчукоў.

19 лістапада на пляцоўцы Falcon Club ў матчы Адзінай лігі ВТБ «Цмокі» прымуць саратаўскі «Аўтадор».

А становішча ў групе „F” Кубку ФІБА зараз такое: „Цмокi” — 8 ачкоў (5 матчаў), „Шарлеруа” (Бельгія) — 7 (4), „Альба” (Венгрыя) — 6 (4), „Бней-Герцлія” (Ізраіль) — 6 (5).

Беларускае Радыё Рацыя

фота Прессбол