Дзяды ў Менску  (абноўлена)



Злачынствы камунізму павінны быць асуджаны такім жа чынам, як і злачынствы фашысцкага рэжыму, лічыць сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі. Ён прыняў удзел у дэманстрацыі да мемарыялу Курапаты пад Менскам, дзе пахаваны ахвяры сталінсткіх рэпрэсій. “Таму гэты дзень вельмі важны, але засмучае, што на дазволеная мерапрыемства прыходзіць мала людзей,” – сказаў палітык.

–  Гэта свята надзвычай важнае. Трэба прыходзіць. І яно мусіць стаць месцам і часам еднасці ўсіх дэмакратычных прабеларускіх сілаў, асабліва падчас таго, як рэваншысцкія сілы і ўнутры Беларусі, і за яе межамі яднаюцца і хочуць знішчыць усё жывое беларускае, хочуць знішчыць парасткі нацыянальнай памяці ў нашага народа. І асабліва сумна, канешне, канстатаваць, што ў гэты дзень адбываецца шэраг паралельных мерапрыемстваў арганізацый, якія дэкларуюць сябе як нацыянальныя, бароняць беларускую мову і культуру.

Па словах Віталя Рымашэўскага, з-за такіх няўзгодненасцей шмат людзей не прыйшло на традыцыйныя Дзяды. „Гэта сумна. Я спадзяюся, што гэтыя памылкі будуць выпраўленыя.  І лідары розных арганізацый не будуць разбягаццца і расцягваць людзей з масавых мерапрыемстваў, якіх у Беларусі ўлады дазваляюць правесці толькі 3-4 у год, а будуць улічваць гэта, і свае ўласныя амбіцыі будуць адсоўваць на другі план. Тады мы ўсе зробім крок наперад,” – упэўнены Віталь Рымашэўскі.

* * *

“Шэсце і мітынг на Дзяды ў Менску паказалі, што беларускае грамадства не ў лепшым стане, – кажа паэт і былы палітвязень Славамір Адамовіч. – Сумна тое, што вонкавы чыннік, які з’явіўся ў гэтым годзе, – падзеі ва Украіне – не ўскалыхнуў нашага грамадства, а відаць, прыбіў яшчэ больш”.

–  І таму мы бачым, што не так шмат людзей прыйшло, каб усяго толькі на дазволенай рэжымам акцыі ўшанаваць сваіх продкаў. Таму з гэтага боку ўсё даволі сумна. Што будзе далей?.. Відаць, чакаць зноў вонкавых уплываў, якія загоняць нашу грамаду, беларусаў, у глыбокую дэпрэсію на кухні.

“Ці ўсё ж мы нарэшце ўскалыхнемся і пачнем думаць пра сябе, пакуль мы яшчэ жывыя?” – падагульніў Славамір Адамовіч.

* * *

“Калі ацэньваць сённяшняе шэсце і мітынг як паказнік актыўнасці і скансалідаванасці апазіцыі, яе магчымасцяў, то настрой не вельмі аптымістычны, – кажа лідар нефармальнага аб’яднання „Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч. – Але ў той сітуацыі, у якой мы ўсе ёсць, няма іншага выйся, як гуртаваць і аб’ядноўваць сілы, спрабаваць, каб тыя людзі, які на сённяшні момант падтрымліваюць апазіцыю, захаваліся і памножыліся”.

– І ў нейкі вырашальны момант, калі будзе вырашацца сітуацыя ў нашай краіне, трэба, каб мы былі да гэтага гатовы. Наша святая задача – такія дні, як Дзяды, Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях, памятаць, прыводзіць людзей па магчымасці і адзначаць гэтыя даты. Сёння наўрад ці ў стане мы зрабіць больш.

І пры гэтым абавязкова варта памятаць пра прэзідэнцкую кампанію, якая набліжаецца, і рыхтавацца да яе. „Будзем спадзявацца, што гэтая кампанія будзе больш паспяховай, чым папярэднія. І таму ўсе намаганні павінны быць накіраваныя дзеля яе поспеху,” – лічыць Артур Фінькевіч.

* *  *

“У кожнага беларуса ёсць асабістыя прычыны, каб удзельнічаць падчас Дня ўшанавання памяці продкаў у мемарыяльных мерапрыемствах,” – лічыць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён з іншымі прадстаўнікамі гэтай партыі ўдзельнічаў у шэсці да мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.

– Маштабы трагедыі, маштабы палітычных рэпрэсій мелі агульнанацыянальны характар, у выніку чаго пацярпела ўся нацыя. У кожнага ёсць асабістыя прычыны браць удзел у шэсці на Дзяды. Безумоўна, у цяперашняй сітуацыі ёсць і дадатковая матывацыя. Вельмі важна выкарыстоўваць кожную нагоду дзеля таго, каб казаць “не” расейскім імперскім сілам, якія фактычна спрычыніліся да смерці тысячаў беларусаў, прадстаўнікоў іншых нацый падчас камуністычнага тэрору.

І зараз у Расеі імперыялістычныя, шавіністычныя ідэі ўздымаюць галаву. Пачынаюцца актыўныя дзеянні, каб аднавіць імперыю. І вельмі важна супрацьстаяць гэтаму, падкрэсліў Аляксей Янукевіч.

* * *

Мітынг скончыўся. Удзельнікі ўсталявалі ў Курапатах крыжы, паставілі каля іх знічы, паклалі кветкі ды павязалі бел-чырвона-белыя стужкі.

На мітынгу быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка, у якім лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ перасцярог ад небяспекі, якая ідзе ад Расеі, і заклікаў беларусаў быць гатовымі абараняць сваю Радзіму.

Па словах намесніка старшыні Руху „За Свабоду” Юрася Губарэвіча, адзначэнне дня памяці продкаў у гэтым годзе набывае новы сэнс на фоне падзеяў ва Украіне, крававае развіццё якіх адбылося з удзелам Расеі, а таксама і значнага пагаршэння сітуацыі ў самой Расеі. Відавочна, што гісторыя мае схільнасць да паўтарэння. І нацыі, якія не асэнсавалі ўрокаў мінулага, не забяспечаны ад паўтарэння падобнага ў наш час.

–  Мы бачым, што дыктатарскі рэжым зноў умацоўваецца. І гэта не толькі ў Беларусі, але і ў Расеі. Гэта агрэсіўны рэжым. Кожная дыктатура вядзе да стратаў і развязання войнаў. “Пуцінская” Расея спрабуе паўтарыць шлях сваіх камуністычных важакоў, якія да гэтага часу неасуджаныя і шануюцца ў Расеі. Уздымае галовы сталіншчына.

“Беларусы павінны пра гэта памятаць і быць пільнымі. Таму што толькі грамадства можа спыніць вяртанне да дыктатарскіх таталітарных часоў,” – сказаў Юрась Губарэвіч.

* * *

„Прыходжу на Дзяды, каб сумленне было чыстым,” – кажа кіраўнік  Праваабарончага Альянсу Людміла Гразнова.

– Без мінулага няма цяперашняга, а без яго няма будучыні. Згубіўшы памяць, краіна пазбаўляе сябе заўтрашняга дня. Калі казаць пра асабістае, то мой дзядуля быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе.

Па словах Людмілы Гразновай, у яе ёсць і асабістая нагода ісці на Дзяды ў Курапаты. Яе дзед быў арыштаваны ў 1937 годзе. Праз паўгода яго расстралі. А сям’я даведалася пра гэта толькі гадоў праз 20, як распавяла Людміла Гразнова.

Па словах грамадскага актывіста, аднаго з былых кіраўнікоў “Маладога Фронту” Сяржука Бахуна, ён стараецца не прапускаць Дзядоў, і калі ёсць магчымасць – заўсёды ідзе ў Курапаты.

–  Калі мы хочам пераменаў, калі мы хочам, каб Беларусь была іншая, такая, пра якую мы марым, у снах снім, у сэрцах носім, мы павінны за яе змагацца і штосьці рабіць. На Дзяды я хаджу менавіта таму, што лічу абавязкам помніць і сваіх дзядоў, сваіх продкаў, і тых беларускіх грамадскіх дзеячаў, якія змагаліся за Беларусь, за беларускую ідэю.

“Таму я сумяшчаю на Дзяды і асабістую, і грамадскую памяць,” – сказаў Сяржук Бахун. Пасля завяршэння шэсця Сяржук Бахун быў на кароткі час затрыманы міліцыяй за бел-чырвона-белы шалік з Пагоняй. Але праз кароткі час актывіста вызвалілі.

[Not a valid template]

У дазволеным уладамі шэсці, якое прайшло вуліцамі беларускай сталіцы да ўрочышча Курапаты, удзельнічае некалькі соцень чалавек. “На Дзяды прыходзяць Беларусы з вялікай літары”, – кажа  адзін з  арганізатараў шэсця і мітынгу, намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі.

– Калона ідзе пад нашымі нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Вельмі многа сцягоў. Патрыёты Беларусі тут сабраліся. Людзі адгукнуліся на прысутнасць тут украінскага сцяга, падтрымалі словамі “Слава Украіне!”. Прыйшлі Беларусы з вялікай літары, я б так сказаў. Многа моладзі. Цягам апошніх гадоў мы бачым такую тэндэнцыю, што амаль на 80% калона складаецца з маладых людзей.

Сярод бел-чырвона-белых сцягоў падчас сённяшняга шэсця  і мітынгу лунаюць таксама і жоўта-блакітныя ўкраінскія нацыянальныя сцягі. Такім чынам, беларусы выказваюць салідарнасць з украінцамі, якія змагаюцца за сваю незалежнасць.

–     Украінцы – суседні народ, які таксама шануе сваіх продкаў. Як і ў нас, у іх таксама было шмат нявінна забітых людзей сталінскім рэжымам. У мяне ва Украіне пляменнік ёсць, бываю там. Я іх шаную і паважаю. Я салідарны з украінцамі, што яны змагаюцца за сваю незалежнасць ад усходняй навалы.

–     Расея напала на Украіну, ваюе з ёй толькі таму, што ўкраінцы захацелі свабоды, захацелі ў Еўропу, захацелі быць самастойнай незалежнай дзяржавай.

Цяпер ва ўрочышчы Курапаты праходзіць мітынг. Ва ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскага тэрору  пастаўлены крыжы.

B2222

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

* * *

12.20. Удзельнікі шэсця ўжо падыходзяць да месца мітынгу. Там шмат міліцыі.

Паралельна руху калоны едзе мінібус з некалькімі камерамі, якія здымаюць ва ўсе бакі ўдзельнікаў шэсця. #дзяды pic.twitter.com/4rgv6WyagB

Беларускі Хельсінскі камітэт ацэньвае колькасць удзельнікаў у 400 чалавек.

B1bZrzwCYAA_ok3

B1bbwTfIQAAXw8f

Увесь маршрут складае каля 12 кіламетраў. Некаторыя не могуць прайсці столькі, таму садзяцца на транспарт, некаторыя далучаюцца.

«Пераемнасць пакаленняў, памяць, гісторыя, мова — гэта рэчы, на якіх трымаецца нацыя. Вялікая частка ўдзельнікаў — моладзь. Гэта паказвае, што Беларусь жыве», — кажа Павел Севярынец, лідар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

На шэсці спяваюць беларускія песні.

Чуем лозунгі „Жыве Беларусь” і „Слава Украіне”. У руках удзельнікаў бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама і жоўта-блакітныя ўкраінскія.

На месцы збору прысутнічаюць супрацоўнікі міліцыі як у форме, так і ў цывільным адзенні. Пра гэта паведамляе Франак Вячорка.

B1bEvAWCQAELTXr

9

10

У Курапаты гэтым разам удзельнікі нясуць 4 крыжы.

B1bD9EKIEAA304T B1bERR8IAAE40Rh

B1bFUw1IEAAL37t

B1bFWZVIcAA0hlI

B1bJJR3IUAA2mhD

9

10

 

Анлайн-трансляцыя шэсця:

Мерапрыемства праходзіць у наступным парадку:

11:00-14:30 – дэманстрацыя па ходніках па маршруце: пляцоўка перад будынкам ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» – праспект Незалежнасці – вуліца Каліноўскага – вуліца Сядых – вуліца Карбышава – вуліца Гамарніка – вуліца Мірашнічэнкі – Менская кальцавая аўтадарога.

З 14.30 да 17.00 у Курапатах адбудзецца дазволены мітынг.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: twitter.com, Генадзь Барбарыч, Аляксей Лапіцкі