Фотафакт: Курцоў у Беларусі прылічваюць да пакутнікаў



На пачках цыгарэт пераклад на беларускую мову зрабілі з грубай памылкай.

Чарговы моўнай кур’ёз: на пачках цыгарэт з-за дрэннага ведання беларускай мовы медыцынскія чыноўнікі зрабілі застрашвалую карцінку з надпісам, які ўтрымлівае пацешную, але грубую памылку.

Міністэрства аховы здароўя папярэдзіла аб тым, што курцоў можа чакаць «пакутніцкая смерць» – так перавялі з рускай мовы «мучительная смерть», але ў выніку атрымалася «пакутніцкая». На самой справе правільны пераклад – «пакутлівая смерць».

Пакутнікамі ж лічаць тых, хто прыняў пакуты і быў забіты за вызнанне веры. У Каталіцкай царквы пакутніцтва лічыцца адной з падставаў для пачатку працэсу па прызнанні чалавека святым. У хрысціянстве пакутнікі складаюць адзін з самых старажытных лікаў святых.

А што тычыцца курэння тытуню, у Касцёле гэта зусім не ўхваляюць. Нагадаем, нядаўна Папа Францішак цалкам забараніў продаж цыгарэт на тэрыторыі Ватыкана, паколькі «даход ад продажу чагосьці, што ставіць пад пагрозу жыццё, не можа быць апраўданы ніякім чынам».

katolik.life