Стартавала кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
У менскай сядзібе праваабарончага цэнтра “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Назва быў вымушана-прэтэнцыёзная: “Мясцовыя выбары на фоне няздзейсненых змен ў Выбарчы кодэкс”. Да яе арганізатары падрыхтавалі факт-ліст, дзе храналагічна-дакладна ілюструецца, як улады ігнаравалі, нягледзячы на папярэднія дамоўленасці, рэкамендацыі АБСЕ і праваабаронцаў па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства.
Уладзімір Лабковіч
Прэс-канферэнцыю вялі каардынатар кампаніі Уладзімір Лабковіч і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, якія агучылі палітычны фон, на якім пачалася мясцовая выбарчая кампанія. А таксама пра адсутнасць перадумоў для аб’ектыўнасці свабоднага волевыяўлення і гэтым разам.
Алег Гулак
Ужо з сённяшняга дня ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” пачынаюць па ўсёй краіне працаваць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў. У канцы лістапада да іх далучацца сотні валанцёраў, калі пачнецца вылучэнне палітычнымі партыямі, працоўнымі калектывамі, грамадзянамі прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі.
Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё рацыя
Фота аўтара