Беларусы адзначаюць Дзяды



Гэта адно са старажытных народных святаў, якое мае звыш як тысячагадовую гісторыю і характэрна для беларусаў ды ўкраінцаў. На Дзяды ўшаноўваюць памяць памерлых продкаў. Урачыстасці пачаліся ад суботы. “Калі чалавек памятае свае карані, ён мацнейшы ў разы,” – кажа протаіерэй пінскай епархіі Аляксей:

–     Можна параўнаць з дрэвам: чым глыбей яно мае карані, тым больш магчымасцей атрымліваць вільгаць, якая ажыўляе. Чым глыбей карані сям’і, чым мацней сям’я помніць сваіх памерлых продкаў, тым мацней гэтая сям’я. Тады яна насамрэч убірае ў сябе гэтую мудрасць, сілу, энергію продкаў. Натуральна, усё гэта магчыма дзякуючы малітве, той духоўнай сувязі, якая ёсць паміж намі, жывымі, і памерлымі.

У Беларусі з 1988 года Дзяды набылі грамадскую значнасць. Штогод у Менску адбываецца ўрачыстае шэсце ў Курапаты – месца масавага расстрэлу беларусаў у 1937-1941 гадах.

Курапаты сталі сімвалам бальшавіцкага тэрору на Беларусі.

Удзельнікі менскага шэсця ўжо вырушылі вызначаным маршрутам па праспекце незалежнасці.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота interfax.by