У менскай школе здарыўся пажар
Пажар адбыўся 17 лістапада ў 12:02 у школе №130 на вуліцы Янкі Лучыны 16, паведамляе 112.by.
У будынку школы спрацавала пажарная сігналізацыя.
Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, выяснілі, што загарэўся электрашчыток на першым паверсе.
З будынка школы былі эвакуяваны 834 навучэнцы і 37 настаўнікаў.
Фота mchs.gov.by