Масавыя сённяшнія палітычныя рэпрэсіі паходзяць з СССР
У Менску праходзіць двухдзённая міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”. Яе нагодай стала стагоддзе бальшавіцка-ленінскага путчу. Што й вывела “тэму” з перыферыі навуковых гістарычных доследаў. Арганізатарамі выступілі чатыры навуковыя ўстановы ў Беларусі і Польшчы – Беларускі архіў вуснай гісторыі, Менскі Лятучы ўніверсітэт, маладзёжнае аб’яднанне “Гісторыка”, Польскі інстытут у Менску і Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі навук. Прыехалі даследчыкі з Польшчы, Расеі, Украіны. Прагучала і жахлівая лічба – паводле незалежных гісторыкаў-даследчыкаў, колькасць рэпрэсіраваных у СССР вызначаецца астранамічнымі лічбамі – 7 мільёнаў было расстраляных, 15 мільёнаў загінулі ў катавальнях ГУЛАГа.
Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара