Працоўныя пенсіі павялічыліся на 5%



Сёлета ў Беларусі гэта ўжо трэцяе падвышэнне пенсій. Калі сярэдні памер працоўных пенсій у кастрычніку быў крыху больш за 2,5 мільёна рублёў, з 1 лістапада  намінальная  пенсія складае 2 мільёны 645 тысяч рублёў. Дадатковыя выдаткі на падвышэнне пенсій складуць больш за трыста мільярдаў рублёў у месяц. Іх фінансаванне будзе ажыццяўляцца са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. З гэтага месяца будуць пералічаныя таксама памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак, падвышэнняў і даплат да пенсій у звязку з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў цэнах верасня 2014 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.mail.ru