„Рэха Пушчы” адсвяткавала 35-годдзе сваёй дзейнасці
У Доме культуры ў Гайнаўцы свой юбілей працы на сцэне адзначыў калектыў песні Гайнаўскага дому культуры “Рэха Пушчы”.
Кажуць яго ўдзельнікі:
– Спяваю ўжо 17 гадоў. Для мяне праца ў нашым калектыве як антыдэпрэсійны лек. Я тут адпачываю.
– Спяваю каля 15 гадоў. Як я прыйшоў сюды, у мяне ногі падгіналіся, я не ведаў як падыйсці да гэтай справы. У нас тады вяла Ганна Стрыха з Беларусі.
– Я ўжо дзявяты год спяваю. Пайшла на пенсію і стала хадзіць у “Рэха Пушчы”. Не ведаю, каб перастала хадзіць, то магчыма памерла б ужо.
Калектыў заснаваны ў 1982 годзе. Першапачаткова дзейнічаў ён як Беларускі калектыў песні ГДК. У 2007, пасля 25-ці гадоў дзейнасці, атрымаў сваё імя – „Рэха Пушчы”. За 35 гадоў праз калектыў прайшла амаль сотня спевакоў, якія далі 570 канцэртаў як у Польшчы, так і па-за яе межамі. З 2004 “Рэха Пушчы” вядзе Аліна Негерэвіч. У юбілейным канцэрце апрача “Рэха Пушчы” ўдзельнічалі іншыя калектывы Гайнаўскага дома культуры, а таксама госці з Беларусі – “Вербніца” з Пружан.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара