Рознічны тавараабарот вырас на 2,8%



Рознічны тавараабарот у студзені-кастрычніку 2017 года склаў 31,9 млрд рублёў, або на 2,8% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню такога ж леташняга перыяду, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 87,5% рознічнага тавараабароту краіны, вырас на 3,4% і склаў 27,9 рублёў.

Зніжэнне рознічнага тавараабароту назіралася ў Беларусі з пачатку 2016 года, максімальна — на 4,2% па выніках года.

У першай палове 2017 года падзенне працягнулася. У студзені-чэрвені тэндэнцыя змянілася, адбыўся нязначны рост — на 0,3%, у студзені-ліпені — на 1%, студзені-жніўні — на 1,9%, студзені-верасні — на 2,4%.

У студзені-кастрычніку 2017 года аптовы тавараабарот вырас на 2,4% і склаў 61,1 млрд рублёў.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-кастрычніку 2017 года склаў 1,7 млрд рублёў, што на 1% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага леташняга перыяду.

БелаПАН