Качанава: У Беларусі каля паўмільёна непрацуючых грамадзян



Новая канцэпцыя дэкрэта №3 бліжэйшы час будзе ўнесена на разгляд Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла сёння кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год.

Па словах Наталлі Качанавай, пытанні працаўладкавання хвалююць многіх беларусаў. „Цяпер мы рыхтуем і фактычна заўтра занясем новую канцэпцыю дэкрэта №3. Мы аналізуем гэту сітуацыю, яна сапраўды сур’ёзная, – адзначыла яна. – Тыя дадзеныя, якія нам перадалі аблвыканкамы, – гэта каля 500 тыс. непрацуючых чалавек”.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта распавяла, што ў дзяржоргане створана спецыяльная маніторынгавая група, якая рэгулярна выязджае ў найбольш праблемныя з пункту гледжання беспрацоўя рэгіёны рэспублікі.

Яна адзначыла і той факт, што за мяжой зараз працуюць 97,6 тыс. беларусаў.

belta.by

Фота grodnonews.by