Міхась Булавацкі: І адзін у полі ваяр



Нават перапіска з чынавенствам можа стацца тэкстам цікавае кнігі. У менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы прэзентавалі кнігу магілёўскага аўтара Міхася Булавацкага “Беларус у Беларусі”.

Гаворыць аўтар: 

– На вокладцы маё прозвішча, але пісаў гэту кнігу не я адзін. Яе пісалі кіраўнікі райвыканкамаў, намеснікі міністраў, суддзі. Праўда, яны не ведалі, што яны пішуць кнігу. Яны проста адказвалі на мае запыты пра адукацыю, пра нашу родную мову. Гэта ўсё я клаў у свае архівы. А пасля аднойчы неяк пачаў гартаць гэтыя архівы. Паглядзеў,  пачаў перачытваць і падумаў: “Ну, дык гэта ж дакументы эпохі”.

Першая прэзентацыя кнігі прайшла ў родным горадзе аўтара – Магілёве, апошняя па часе адбылася ў сталіцы. На чарзе прэзентацыя ў Гародні, якая мусіць адбыцца ў гэты панядзелак.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара