Плыт з кантрабандай затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы



21 лістапада смаргоньскімі памежнікамі ў раёне будаўніцтва моста на рацэ Вілія на ўчастку адказнасці памежнай заставы «Маладэчанская» быў выяўлены самаробны плыт. Кантрабандысты пусцілі па рацэ старанна спакаваную ў поліэтылен партыю з 2700 пачкаў цыгарэт.

Пры гэтым уся канструкцыя была старанна выраблена такім чынам, каб цыгарэты не былі бачныя з-пад абзы вады. У якасці ўцяжарвальнікаў невядомыя выкарысталі ходнікавую плітку.

Для адсочвання месцазнаходжання пачкаў груз суправаджаў GPS-трэкер.

Характэрна, што іншая частка гэтай партыі выяўлена ўжо на літоўскай тэрыторыі. Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы аховы мяжы пры МУС Літвы, уначы ​​21 лістапада ў гэтым жа раёне на рацэ Нерыс былі выяўлены яшчэ два плыты з кантрабанднымі тытунёвымі вырабамі. Маркі цыгарэт з беларускімі акцызамі ў абодвух выпадках аднолькавыя.

Беларускія памежнікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па пошуку асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

gpk.gov.by