Белліцэісты з Бельску: Назва нашага ліцэя павінна застацца ранейшай



«Змена назваў вуліцы і ліцэя выкліча складанасці ў гарадскім жыцці, а постаць гэтага дзеяча шмат у чым заслужаная», – пра Браніслава Тарашкевіча выказваюцца вучні Бельскага белліцэя, названага яго імем. 

Камісія Інстытута нацыянальнай памяці (IPN), скліканая ў звязку з законам аб дэкамунізацыі ў Польшчы, лічыць, што вуліца ды ліцэй не павінны мець назвы беларускага міжваеннага дзеяча, паколькі быў ён камуністам. Падляшскі ваявода запатрабаваў ад бургамістра ды Рады горада Бельска Падляшскага змену назвы вуліцы.

А што наконт праблемы лічаць самыя белліцэісты? Аб гэтым яны распавялі нашаму карэспандэнту:

– Не павінны змяняць ані назыву ліцэя, ані назву вуліцы. Гісторыю не зменіш. Ён патрон нашай школы. Вельмі важная постаць у нашым жыцці.

– Яго асоба павязаная з польскай гісторыяй. Таму што ён быў паслом Сейму.

– Змена назвы вуліцы і школы ўнясе толькі хаос. Людзі могуць не прывыкнуць.

– Ён прычыніўся да развіцця беларускай тоеснасці і нацыянальнасці, таксама правапісу. Таму было б лепш, каб вуліца Браніслава Тарашкевіча застался ў Бельску.

Гісторыкі IPN хочуць запрасіць да кансультацыі на тэму назваў вуліцы і школы беларускіх гісторыкаў. Рашэнне наконт змены назвы мае быць прынятае да 4 снежня. Браніслаў Тарашкевіч быў міжваенным беларускім дзеячом, стваральнікам беларускай граматыкі, якога НКВД закатавала ў 1938 годзе.

Цалкам апытанне ў гукавым фармаце:

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя