Прэзідэнт Францыі наведае Польшчу ў 2018
„Польшча, гэтак жа, як і Францыя, з’яўляецца краінай, якая надае вялікую ролю таму, каб былі выкананыя ўсе прынцыпы, каштоўнасці і правы, таксама і еўрапейскае права. Усё, што адбываецца ў Польшчы, адбываецца ў рамках гэтых працэсаў”, – заявіла прэм’ер-міністр Польшчы Беата Шыдла падчас супольнай прэс-канферэнцыі ў Парыжы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам:
– Гэта была добрая сустрэча і патрэбная сустрэча. Мяркую, што нам удалося вырашыць шмат сумневаў, канешне яшчэ ёсць пытанні, якія нас адрозніваюць. Гэта натуральна, бо інтарэсы Францыі і Польшчы розныя.
Кіраўніца польскага ўраду сказала, што сустрэча з прэзідэнтам Францыі была добрай і патрэбнай. Яна адзначыла, што атрымалася вырашыць шматлікія сумневы. Беата Шыдла таксама паведаміла, што прэзідэнт Францыі прыняў запрашэнне наведаць Польшчу. Візіт адбудзецца ў 2018 годзе, калі Польшча будзе адзначаць сотую гадавіну аднаўлення незалежнасці.
Беларускае Радыё Рацыя