Парашэнка папрасіў ЕЗ працягнуць санкцыі супраць Расеі
Падчас сустрэчы 23 лістапада з кіраўніком Савета Еўразвяза Дональдам Тускам прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падняў тэму падаўжэння Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да Расеі.
Парашэнка падкрэсліў, што Брусель павінен падоўжыць дзеянне санкцый ЕЗ, уведзеных супраць Масквы з-за яе агрэсіі супраць Украіны.
Паводле naviny.by