“Тэорыі літаратуры ХХ-га стагоддзя” па-беларуску



Перакладзены з польскай на беларускую ўніверсітэцкі падручнік “Тэорыі літаратуры ХХ-га стагоддзя”, аналагаў якому ў нас дагэтуль не было, быў преэзентаваны ў Менску.

Гаворыць Андрэй Хадановіч:  

– Гэта пераклад польскай кніжкі. Кніжка як бы пасярэдніца, бо адкрывае дзясяткі найважнейшых літаратуразнаўчых тэорый ХХ стагоддзя.  Кніга тоўстая і можа ў студэнта арганізаваць лёгкі спалох. Але калі задумацца на секунду, колькі часу добраму даследчыку гэтая кніжка эканоміць, ствараючы яму стартавую пляцоўку, ад якой далей ён пойдзе ва ўсе бакі, у тым ліку і ў самым патрэбным яму кірунку.

Прэзентацыя прайшла ў межах Месяца польскай літаратуры ў Беларусі, якую ладзіць Інстытут Польшчы ў Менску. Усе наяўныя асобнікі падручніка раскупілі ўдзельнікі прэзентацыі.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск