Менск і Берасце – у топ-10 гарадоў, папулярных у турыстаў з СНД
Паводле аналітычнага агенцтва „ТурСтат”, які склаў рэйтынг лепшых гарадоў СНД для зімовых падарожжаў турыстаў, адразу два беларускія гарады увайшлі ў першую дзясятку.
Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці турпаездак зімой 2017-2018.
Па дадзеных агенцтва, турысты прыязджаюць у гарады СНД зімой у сярэднім на чатыры дні і выдаткоўваюць прыкладна 75 даляраў у суткі.
Топ-10 гарадоў выглядае так:
1. Менск (Беларусь);
2. Алматы (Казахстан);
3. Баку (Азербайджан);
4. Ерэван (Арменія);
5. Ташкент (Узбекістан);
6. Астана (Казахстан);
7. Берасце (Беларусь);
8. Бішкек (Кыргызстан);
9. Кішынёў (Малдова);
10. Гянджа (Азербайджан).
Паводле naviny.by
Фота БелаПАН