Аўстрыйская кампанія можа пабудаваць на Гарадзеншчыне дрэваапрацоўчы завод



Буйная аўстрыйская кампанія можа пабудаваць у Гарадзенскай вобласці дрэваапрацоўчае прадпрыемства, паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны „Гроднаінвест”.

Адміністрацыя СЭЗ „Гроднаінвест” падпісала пратакол аб намерах з аўстрыйскай кампаніяй SPB Industrieinvest GmbH. Мэтай пагаднення з’яўляецца развіццё інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны.

У СЭЗ „Гроднаінвест” адзначылі, што SPB Industrieinvest GmbH прадстаўляе інтарэсы аўстрыйскай дрэваапрацоўчай кампаніі „Швайгофер” з больш чым 350-гадовай гісторыяй. Сёння „Швайгофер” ўключае шэсць дрэваапрацоўчых заводаў у розных еўрапейскіх краінах. Сумарная вытворчая магутнасць гэтых прадпрыемстваў – больш за 4 млн куб.м драўніны ў год.

belta.by